XDSL

xDSL тэхналогіі
Стандарты
ADSL ANSI T1.413 Issue 2
ITU G.992.1 (G.DMT)
ITU G.992.2 (G.Lite)
ADSL2 ITU G.992.3/4
ITU G.992.3 Annex J
ITU G.992.3/4 Annex L
ADSL2+ ITU G.992.5
ITU G.992.5 Annex M
ITU G.992.5 Annex L
HDSL ITU G.991.1
HDSL2  
IDSL  
MSDSL  
PDSL  
RADSL  
SDSL  
SHDSL ITU G.991.2
UDSL  
VDSL ITU G.993.1
VDSL2 ITU G.993.2

хDSL (англ.: digital subscriber line, лічбавая абаненцкая лінія) — сямейства тэхналогій, якія дазваляюць значна падвысіць прапускную здольнасць абаненцкай лініі тэлефоннай сеткі агульнага карыстання праз ужыванне эфектыўных лінейных кодаў і адаптыўных метадаў карэкцыі скажэнняў лініі на выснове сычасных дасягненняў мікраэлектронікі і метадаў лічбавай апрацоўкі сігнала.

Тэхналогіі хDSL з'явіліся ў сярэдзіне 90-х гадоў як альтэрнатыва лічбаваму абаненцкаму тэрміналу ISDN.

У абрэвіятуры xDSL сімвал «х» ужываецца для пазначэння першага сімвала ў назве пэўнай тэхналогіі, а DSL вызначае лічбавую абаненцкую лінію DSL (англ.: Digital Subscriber Line — лічбавая абаненцкая лінія; таксама ёсйь іншы варыянт назвы — Digital Subscriber Loop — лічбавы абаненцкі шлейф). Тэхналогіі хDSL дазваляюць перадаваць інфармацю з хуткасцямі, значна большымі за тыя, якія даступныя лепшым аналагавым і лічбавым мадэмам. Гэтыя тэхналогіі падтрымліваюць перадачу голаса, высокахуткасную перадачу інфармацыі і відэасігналаў, ствараючы значныя перавагі як для абанентаў, так і для правайдэраў. Многія тэхналогіі хDSL дазваляюць сумяшчаць высокахуткасную перадачу інфармацыі і перадачу голаса праз адну медную пару. Існуючыя тыпы тэхналогій хDSL адрозніваюцца ў асноўным ваводле ўжыванай формы мадуляцыі і хуткасці перадачы інфармацыі.

Службы xDSL распрацоўваліся для дасягнення пэўных мэтаў: яны павінны працаваць на існуючых тэлефонных лініях, яны не павінны перашкаджаць працы іншай апаратуры абанента, такой як тэлефонны апарат, факс і г. д., хуткасць працы павінна быць вышэй тэарэтычнага ліміта 56Кбит/сек., і нарэшце, яны павінны забяспечваць сталае далучэнне. Шырокае распаўсюджванне тэхналогій хDSL павінна суправаджацца некаторай перабудовай працы пастаўшчыкоў паслуг Інтэрнэт і пастаўшчыкоў паслуг тэлефонных сетак, бо іх абсталяванне паінна працаваць сумесна. Магчымы таксама варыянт, калі альтэрнатыўны аператар сувязі оптам арэндуе вялікую колькасць абаненцкіх тэрміналаў у традыцыйнага мясцовага аператара ці арэндуе нейкую колькасць мадэмаў у DSLAM.

Да асноўных тыпаў xDSL адносяцца ADSL, HDSL, IDSL, MSDSL, PDSL, RADSL, SDSL, SHDSL, UADSL, VDSL. Усе гэтыя тэхналогіі забяспечваюць высокахуткасны лічбавы доступ праз абаненцкую тэлефонную лінію. Некаторыя тэхналогіі xDSL з'яўляюцца арыгінальнымі распрацоўкамі, іншыя з'яўляюцца проста тэарэтычнымі мадэлямі, а некаторыя ўжо сталі шырока ўжывальнымі стандартамі. Асноўным адрозненнем дадзеных тэхналогій з'яўляюцца метады мадуляцыі, выкарыстаныя для кадавання інфармацыі.


Developed by StudentB